Школьнікі акунуліся ў свет бібліятэчнай прафесіі

Из нашей почты Новости

У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася займальная гадзіна прафарыентацыі пад назвай «Прымер прафесію», якая расчыніла дзверы ў свет кніжных скарбаў для старшакласнікаў.

Мерапрыемства пачалося з невялікага экскурсу ў гісторыю, дзе моладзь даведалася пра старажытныя карані прафесіі бібліятэкара, якая ўзнікла задоўга да эры кнігадрукавання. Затым падлеткі здзейснілі пазнавальнае падарожжа па аддзелах бібліятэкі, дэталёва азнаёміўшыся са шматграннасцю гэтай высакароднай дзейнасці. Адмысловая ўвага была нададзена тонкасцям прафесіі: школьнікі пазналі аб спектры прафесійных абавязкаў, неабходных ведах і ўменнях, а таксама аб шляхах атрымання профільнай адукацыі ў спецыялізаваных навучальных установах. У заключэнне ім прадставілі відэаролік «Апгрэйд прафесіі бібліятэкара!» аб навучальных установах, дзе можна навучыцца прафесіям сферы бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

Практычная частка праграмы дазволіла прысутным адчуць сябе сапраўднымі захавальнікамі ведаў. Школьнікі з энтузіязмам асвойвалі пошук літаратуры ў алфавітным і электронным каталогах, трэніраваліся ў пошуку патрэбных выданняў на паліцах, вучыліся падбіраць кнігі па зададзенай тэме, працавалі з даведачнымі выданнямі і слоўнікамі, а таксама атрымалі першы вопыт абслугоўвання чытачоў.

Гэты дзень стаў для школьнікаў не проста экскурсіяй, а сапраўдным пагружэннем у прафесію, дазволіўшы ім прымерыць на сябе ролю бібліятэкара.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *