Выхоўваем павагу да дзяржаўных сімвалаў

Из нашей почты Новости

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь  у дзіцячым  садзе №12 Навагрудка з выхаванцамі  праведзена шэраг мерапрыемстваў.   У пазнавальнай гутарцы “Сімвалы маёй краіны” дзеці пацвердзілі, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн.  Выхавальнікі расказалі дзецям аб тым, што сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Дзяржаўная сімволіка з’яўляецца часткай гісторыі і культуры краіны.

Любоў да сваёй Радзімы, разуменне непаўторнасці і багацці культурных традыцый адыгрывае вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці, да якой мы павінны ставіцца вельмі беражліва. Немагчыма выхаваць у дзяцей пачуцця ўласнай годнасці і ўпэўненасці ў сабе без павагі да гісторыі сваёй Айчыны.

Правялі з дзецьмі  дыдактычныя гульні: “Чаго не стала?”, “Трэці лішні”, “Карта Беларусі” , “Маё імя” , “Даведайся па апісанні”, “Знайдзі  герб і сцяг Беларусі”.

Таксама  прачыталі дзецям наступныя мастацкія творы:: С. Сокалаў-Воюш. “Блакіт нябёс”; Э. Агняцвет. “Зямля з блакітнымі вачамі”; А. Бадак.  “Беларусачка”; Д. Бічэль-Загнетава. “Радзіма”; А. Русак  “Мой край”.

Падчас правядзення мерапрыемства выхаванцы праглядзелі прэзентацыю, чыталі вершы і слухалі Гімн Рэспублікі Беларусь, што спрыяла папулярызацыі беларускай сімволікі і паважлівага стаўлення да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту.

Наталія Віктараўна ЖУЛІНСКАЯ,

Выхавальнік дашкольнай адукацыі,

г.Навагрудак, Дзіцячы сад №12.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *