Памяць, якая жыве ў сэрцах

Из нашей почты Новости

Да 81-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне бібліятэкі Астравецкага раёна арганізавалі для сваіх чытачоў шэраг цікавых мерапрыемстваў, кніжных выстаў, кранальных экспазіцый, майстар-класаў, прысвечаных гераізму простых людзей, славутых абаронцаў нашай Радзімы.

У Падольскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў Дзень памяці “Мы павінны памятаць”. Падчас мерапрыемства, прысвечанага гэтым падзеям, бібліятэкар расказала пра тое, як пачалася Вялікая Айчынная вайна, пра Дзень Перамогі, пазнаёміла з ветэранамі Астравеччыны і сваёй мясцовасці. Таксама ўспомнілі аднавяскоўцаў, якія пайшлі абараняць Радзіму, аб іх баявых дзеяннях, аб іх подзвігах. Затым мерапрыемства працягнулася каля помніка, дзе  прысутныя ўсклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў.

Бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі-клуба правяла для вучняў 9-га класа СШ №1 патрыятычны бібліямарафон “Мы памятаем ваш подзвіг, салдаты вайны”, дзе моладзь нагадвала прысутным пра каштоўнасць Вялікай Перамогі.

Для выхаванцаў Гервяцкага дзіцячага сада бібліятэкар правяла гадзiну памяцi “Памяць праз гады”. Супрацоўнік бібліятэкі расказала аб важных момантах нашай гісторыі, пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны і жудасныя здзекі над дзецьмі ў канцлагерах. Чыталі вершы ваенных гадоў, разважалі пра мір, вайну і Перамогу. Мерапрыемства суправаджалася  праглядам прэзентацыі “Памяць праз гады”. Была падрыхтавана кніжная выстава “Свет вялiкай Перамогi”.

Гадзіну баявой славы “Памятае зямля герояў сваіх” правялі ў Варнянскай сельскай бібліятэцы-клубе. Навучэнцы змаглі здзейсніць віртуальную экскурсію па месцах баявой славы, што зрабіла вывучэнне гісторыі больш наглядным і запамінальным. Экскурсія была насычаная цікавымі апавяданнямі пра герояў вайны, іх мужнасць і самаахвярнасць. Навучэнцы даведаліся аб значэнні кожнага месца, якое яны “наведалі”, і аб тым, як важна памятаць гісторыю сваёй краіны.

У памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця набліжаў дзень Перамогі, у Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў экскурс у гісторыю “Апаленыя і душы, і сэрцы”. Бібліятэкар расказала пра пачатак вайны і Дзень Перамогі. Чыталі шчымлівыя вершы пра вайну, мір і Перамогу. Пазнаёміліся з прадстаўленай літаратурай, якая распавядае аб суровых днях вайны, пра гераізм і мужнасць нашага народа.

У Варонскай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Памяць праз гады”. Падчас  мерапрыемства гучалі словы ўдзячнасці і гонару для тых, хто прынес нам Вялікую Перамогу для мірнага і шчаслівага жыцця, вершы пра вайну і кароткая інфармацыя з біяграфіі тых, хто пайшоў з жыцця, змагаючыся за мір і парадак на сваёй зямлі.

У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна творчасці “Пераможны май!” У працэсе мерапрыемства ўспаміналі кнігі і фільмы пра Вялікую Айчынную вайну. Малюнкі вачамі дзяцей – гэта працяг памяці аб нашых прадзедах, дзядах, бацькоў, гэта падзяка за наша жыццё. Дзеці адлюстравалі сваё стаўленне да гістарычных падзей ваенных гадоў і прысвяцілі свае мастацкія работы да свята Дня Перамогі.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *