Жанчына-лідэр: з любоўю да дзяцей

Год белорусской женщины Из нашей почты Новости

У рамках праекта да Года беларускай жанчыны “Аб жанчынах, вартых захаплення!”, які рэалізуецца ў Мальскай сельскай бібліятэцы-клубе, адбылася патрыятычная сустрэча “Жанчына-лідэр: з любоўю да дзяцей”.

Сустрэча з Вікторыяй Кісель, загадчыцай Мальскага дзіцячага сада дазволіла пазнаёміцца з рознымі гераінямі жаночага лідэрства. Гераіня расказала пра свой шлях у прафесію, пра адказнасць, якая ляжыць на кіраўніку, і пра тое, як любоў да дзяцей становіцца галоўным рухавіком усіх спраў. Адмысловая цікавасць выклікала гутарка аб інтэлектуальных конкурсах для дашкольнікаў і педагогаў: як яны раскрываюць таленты, вучаць думаць нестандартна і ўмацоўваюць веру ў свае сілы.

Другі блок мерапрыемства быў прысвечаны патрыятызму. Тут паўстала жанчына-лідэр – арганізатар і натхняльнік патрыятычных праектаў «Я памятаю. Я ганаруся». Разам з Вікторыяй Генадзьеўнай юныя ўдзельнікі гаварылі аб захаванні гістарычнай памяці, аб выхаванні гонару за сваю краіну з самага ранняга ўзросту. Жывы дыялог, шчырыя адказы на пытанні і агульнае выкананне знаёмых песень стварылі атмасферу адзінства.

 Больш яскрава і бліжэй успрыняць падзеі мінулых ваенных гадоў дапамагла экспазіцыя “Жанчыны вайны…”: кнігі, фотаздымкі і атрыбутыка, матэрыялы пра тых жанчын вайны, якія вынеслі на сваіх плячах выпрабаванні.

 Загадчыца падкрэсліла, што дзеці рэгулярна ўдзельнічаюць у творчых і інтэлектуальных конкурсах, займаючы прызавыя месцы. Хочацца адзначыць таксама і разнастайнасць творчых заняткаў і свят, якія арганізуюцца нашымі педагогамі. Дзякуючы адказнай рабоце нашай установы дзеці з радасцю ідуць у дзіцячы садок і актыўна развіваюцца.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *