
Пад такім дэвізам адбылася працоўная практыка вучняў 7-га класа Нягневіцкай школы ў СВК «Нягневічы».
Галоўнымі героямі сельскай гаспадаркі сталі Аляксандр Іванавіч Кісель, галоўны энергетык СВК і Аляксандра Віктараўна Кісель, аграном-насенневод, тата і мама вучаніцы 7-га класа Нэлі Кісель. «Тата дорыць людзям святло, а мама – хлеб», – з пачуццём павагі і гонару адзначае дзяўчынка. Трэба прыкласці шмат намаганняў, каб мы штодня мелі дома смачны хлеб. Вучні таксама хоць нязначна, але ж прынялі ўдзел ва ўборцы зернесховішча.
Святлана Аляксандраўна ЛАГУТА,
класны кіраўнік 7-го класа,
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.
