“Грэцца тым, што роднае, сваё…”

Новости

16 студзеня даўняму сябру “Зорьки”, папулярнаму дзіцячаму паэту, лаўрэату Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі “Залаты купідон”, выдатніку народнай асветы, выдатніку друку Беларусі, ганароваму грамадзяніну Буда-Кашалёўскага раёна Міколе Чарняўскаму споўнілася 75 гадоў. У гонар шаноўнага пісьменніка 24 студзеня адбылася цёплая сустрэча. Вядомыя пісьменнікі, кампазітары, прафесійныя артысты і творцы-аматары сабралiся на вечарыну, каб выказаць любоў і павагу выдатнаму паэту, зборнікі якога ніколі не пыляцца на палічках.

Рэдакцыя і падпісчыкі “Зорьки” далучаюцца да віншаванняў і сардэчна жадаюць багатырскага здароўя, новых дасягненняў, удзячных сонечных усмешак мільёнаў чытачоў. Неаднойчы публікаваліся радкі вядомых твораў Міколы Чарняўскага – прыкладаў нязгаслага таленту – на старонках выдання. Юнкоры пацвярджаюць: чароўны свет, які нараджаецца пад пяром майстра слова, зачароўвае і саміх маленькіх літаратараў, і іх бацькоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *