«Зорька» якая? Цудоўная!

На первой полосе Репортаж в номер

С ЗорькойЗаўсёды прыемна бываць у гасцях у сяброў дзі­цячай газеты. Але не менш цікава завітаць да тых, хто раней не трымаў у руках “Зорьку”. Дзяўчынкі і хлопчыкі шчыра цікавяцца ру­брыкамі, а калі даведваюцца, што самі маюць магчымасць пасправабаць сябе ў ролі юных карэ­спандэнтаў, актыўна прапануюць тэмы для публікацый. Школьнікаў вельмі радуе, што, нягледзячы на салідны ўзрост (73 гады!), выданне застаецца цікавым і прагрэсіўным. Старонкі газеты ёсць у сацыяльных сетках “ВКонтакте”  і Facebook . А акаунт ў Instagram вядзе той-блогер – лялька Зорка, якую зрабілі чытачы з Віцебска.

У школе

Не так даўно я, як карэспандэнт газеты, прыязджала ў Міханавіцкую школу. У актавай зале адбылася сустрэча з вучнямі 3-4 класаў. Атрымаліся размова аб гісторыі і сучаснасці “Зорьки” і розы­грыш памятных падарункаў сярод самых уважлівых слухачоў.

Адказ

Мяне запрасілі папрысутнічаць на ўро­ку беларускай мовы ў 3-м класе “Б”. Разам з класным кіраўніком Ірынай Пятроўнай Па­піціч вучні знаёміліся з прыметнікам. Асабліва актыўна адказвалі на пытанні настаўніцы Маша Трызнюк, Марына Гарашчан­ка, Улад Свідэрскі, Стас Грыгорчык, Ганна Бандарчук, Соф’я Жыляніна і Арцём Паповіч.

На занятках

Пасля заняткаў пагутарыла з трэцякласнікамі пра іх заха­пленні і мары. Машы Трызнюк падабаецца маляваць, таму праз некаторы час яна плануе вывучыцца на дызайнера інтэр’е­ра. Пакуль школьніца раіць бацькам, як лепей расставіцьмэблю ў пакоях. Не без гонару Маша адзначыла, што сцены ў кватэры ўпрыгожваюць яе карціны.

Соф’я Жыляніна любіць маляваць, танчыць ды праграміраваць, марыць стаць праграмі­стам.

Дзяўчынкі

– А мне падабаецца клапаціцца аб хатніх пітомцах: каце Чырыку, аў­чарке Альме і курах, – усміхнулася Марына Герашчанка. – Калі стану да­рослай, асвою прафесію ветэрынара.

Ганна Бандарчук займаецца гімна­стыкай (любімы прадмет – фізкульту­ра), а ў будучым жадае стаць разумнай, па-трабавальнай настаўніцай, як Ірына Пят-роўна, і выкладаць у пачатковых класах.

Юлія ВАСІЛЮК.

Мінскі раён, аг. Міханавічы.

Фота аўтара.



1 комментарий по теме “«Зорька» якая? Цудоўная!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *