Да вытокаў

Из нашей почты

В музееУ кожнага чалавека ёсць свая малая радзіма – край, дзе той нарадзіўся, дзе прайшло яго дзяцінства, дзе памятаюць, любяць і заўсёды чакаюць.

Трэцякласніца Масалянскага ясляў-сада–пачатковай школы Ганна Масько склала змястоўны верш:

Малая радзіма –
гэта вёска і дом,
Дзе ўсе мы, як родныя,
разам жывём,
Дзе мы нарадзіліся,
сталі на ногі,
І лепш за яе
ты не знойдзеш ніколі!

Для нас малая радзіма – бераставіцкая зямля. Ганарыцца яе гісторыяй, культурай, звычаямі і традыцыямі нам дапамагаюць музеі. Група дапытлівых вучняў з задавальненнем наведала народны гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі” ў школе ўтульнага аграгарадка Малая Бераставіца. Але напачатку настаўніца англійскай мовы Святлана Барысаўна Патапчык пагутарыла з хлопчыкамi i дзяўчынкамi аб сутнасці краязнаўчых музеяў.

Дзецi

У Малабераставіцкай школе дружную кампанію сустрэла настаўнік гісторыі Тамара Іванаўна Эйсмант. На экспазіцыі сялянскага пакоя 30–40-х гадоў ХХ стагоддзя экскурсавод прапанавала Марціну Багаю і Алене Ладыжэнскай паспрабаваць сілы ў намалоце мукі пры дапамозе каменных жорнаў. Марцін вельмі здзівіўся, калі зусім не змог iх ссунуць. Арсеній Карко і Мікіта Несцяровіч пераўвасобіліся ў пастушкоў, што збіраюць статак, пасвістваючы ў самаробны свісток з рога. Навучэнцы бліжэй пазнаёміліся з побытам нашых прадзедаў, убачылі пудаўку, шкляную мухалоўку, ступу, даведаліся, якое значэнне продкі надавалі хлебу і як цяжка яго было здабываць.

Святлана Барысаўна ПАТАПЧЫК, настаўнік.

Бераставіцкі раён, Масалянскі яслі-сад–пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *