У Карабоўскай дзіцячым садзе–сярэдняй школе імя Р. Мацеюна вучні 1-2-х класаў разам з настаўнікамі паўдзельнічалі ў захапляльным падарожжы – прэзентацыі вуснага часопіса “Беларусь – мая Радзіма”.
Малодшыя школьнікі – непаседлівыя, няўрымслівыя, творчыя, таму ім вельмі спадабаліся тэматычныя гульні, крыжаванкі, загадкі, рэбусы. Даволі сур’ёзны гістарычны матэрыял успрымаўся як цікавы расповяд пра сімволіку, таленавітых майстроў-умельцаў, вядомых і знакамітых продкаў.
Пачаткоўцы прыйшлі да высновы, што сапраўдны грамадзянін, хаця і маленькі, павінен спазнаваць ілюбіць Радзіму, памятаць, што “няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы”.
Сустрэчу падрыхтавалі Ганна Станіславаўна Фёдарава, Валянціна Антонаўна Ванёнак.
Глыбоцкі раён,
Карабоўская дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Р. Мацеюна.