Чароўная “Батлейка”

Клуб юного театрала

Батлейка

Для навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Дзіцячы тэатр лялек “Сюрпрыз”  і іх бацькоў было арганізавана наведванне Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” у горад Маладзечна. Вясёлыя прыгоды хлапчука Янкі і яго сябра Ката ў жартоўнай казцы “Залатая табакерка” не заставілі сумаваць ні дзяцей, ні іх бацькоў. Сапраўдным нечаканым падарункам стаў працяг праграмы пасля заканчэння спектакля: у фае тэатра была арганізавана забаўляльная праграма. Дзеці разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у разнастайных гульнях і танцах. На развітанне супрацоўнікі тэатра паабяцалі арганізаваць творчую сустрэчу з акцёрамі тэатра і майстар-клас для юных “артыстаў-лялечнікаў” падчас наступнага наведвання тэатра. Так што ў мінулую нядзелю навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Дзіцячы тэатр лялек “Сюрпрыз” прывезлі дамоў вясёлы настрой і багаж шматлікіх уражанняў.

Сяргей Сяргеевіч Рыжэвіч,

культарганізатор

Вілейскага раённага цэнтра

дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *