Спартыўныя

Из нашей почты

Новогрудок в ДС Уручье

Галоўная падзея лета – ІІ Еўрапейскія гульні – не пакінула безуважнымі вучняў нашай школы, дзе ёсць спецыялізаваныя спартыўныя класы. На пазнавальную экскурсію ў Мінск сабраліся прыхільнікі здаровага ладу жыцця. Адна справа – паглядзець і пахвалявацца за сваіх куміраў па тэлевізары, зусім іншая – на спартыўнай арэне, стадыёне.

Мы наведалі палац спорту “Уручча”, дзе адбываліся спаборніцтвы па боксу. У барацьбу за ўзнагароды ўключыліся баксёры з сарака чатырох краін свету!

Перад пачаткам спаборніцтваў навучэнцы зрабілі агляд палаца спорту “Уручча”, пазнаёміліся з яго гісторыяй, атрымалі інфармацыю пра знакамітых спартсменаў Беларусі, набылі памятныя сувеніры. А пасля, ужо на трыбунах, паўдзельнічалі ў анлайн-гульні з галоўным талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў Лесікам, які шукаў сяброў.

Вярталіся дамоў задаволеныя, вясёлыя, усхваляныя ад атрыманых уражанняў і перапаўняючых эмоцый.

Валянціна МАНЮК,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

г. Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *