Конкурс-агляд сямейных гісторый «Ад добрага караня – добры парастак»

Новости

Карані

У дзіцячай бібліятэцы імя Л. Талстога мы паўдзельнічалі ў конкурсе-аглядзе сямейных гісторый «Ад добрага караня – добры парастак». Напярэдадні я падрыхтавала выступленне пра сваіх продкаў.

Матуліны сваякі працавалі настаўнікамі. Продкі таты – урачамі. Я асабліва ганаруся прадзедам Барысам Іванавічам Лузгіным. Ён нарадзіўся ў 1915 годзе. У ліпені 1941 года юнак скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут і з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён працаваў у шпіталях ваеным хірургам. Прадзед прайшоў усю вайну ад Смаленска да Берліна. Узнагароджаны медалем «За Пабеду над Германіей», ордэнам «Чырвонай зоркі». З 1947 па 1963 гады кіраваў Полацкай чыгуначнай бальніцай. Памёр ва ўзросце 69 гадоў (у 1984 годзе).

Мой старэйшы брат пайшоў па слядах прадзеда, паступіў вучыцца ў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. Я мару стаць настаўніцай.

Паліна АДЗІНОЧКІНА, вучаніца 4-га класа «Б».

Разам с аднакласнікамі я паактыўнічаў у мерапрыемстве, прысвечаным гісторыіі сямейных традыцый. З фільму «Спадчына» даведаліся, што значыць «спадчына», «род», «продкі». Падчас займальнай віктарыны мая каманда дала шмат правільных адказаў на загадкі пра сваякоў і продкаў, хутчэй складала прыказкі пра радавод. У выніку гульні у нас атрымалася геніалагічнае дрэва.

Дарэчы, ад маці я даведаўся, што маім прапрадзедам быў Васіль Леаранцэвіч. Яго дачка Марыя Калініна выхавала дзесяць дяцей! Па бацькавай лініі прапрадзед – Сямён Міхайлавіч Дузенка – займаўся цяслярствам. А прадзед Дзяніс Міхайлавіч Вальвачоў, вядома, рамантаваў абутак, карыстаўся аўтарытэтам сярод аднавяскоўцаў.

Мы шануем памяць пра родных: у нашай сям’і ёсць генеалагічнае дрэва.

Яраслаў ВАЛЬВАЧОЎ, вучань 4-га класа «Б».

г. Полацк, школа № 10 імя Ўладзіміра Азіна.

Фота з сайта www.globallab.org.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *