Тыдзень працоўнага навучання прайшоў пад дэвізам: «Зямлю ўпрыгожвае сонца, а чалавека – праца». Актыўнічалі ўсе без выключэння школьнікі. У фае дзейнічала выстава «Прыгажосць сваімі рукамі», на якой жадаючыя дэманстравалі мастацкія работы.
Дзяўчынкі пазнаёміліся з прыгажосцю і гісторыяй беларускага ручніка. З захапленнем удзельнічалі ў пазнавальнай гульні «Падарожжа гародніны». Падчас конкурса «Самая, самая» прыгажуні хваліліся сваімі выдатнымі майстэрствамі, талентамі.
У дзень народных рамёстваў кожны навучэнец стараўся ўпрыгожыць сябе тым, што зрабіў напярэдадні сваімі рукамі, дзяліўся сакрэтамі вырабу ўласных сувеніраў.
Напрыканцы тыдня настаўнікі прапанавалі цікавы майстар-клас: выхаванцы гатавалі карысныя кактэйлі з суніцамі і марожаным.
С. А. ВІНЦУКЕВІЧ, настаўнік абслугоўваючай працы.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.