Піянеры дружыны імя Надзеі Багданавай падчас «Сустрэчы на ўсе 100!» упэўніліся, што іх новая знаёмая Лёля Ўладзіміраўна Багдановіч поўнасцю адпавядае вобразу вясны. Так, Лёля Уладзіміраўна нарадзілася ў вёсцы Градзянка, што на Асіпоўшчыне. Зараз яна жыве ў саміх Асіповічах, кіруе літаратурным аб’яднаннем «Натхненне», з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе вершы можна прачытаць у часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Гаспадыня», «Алеся», «Маладосць». Нам пашчасціла пабачыць і пачуць гэтага сонечнага чалавека ў нашай школе. Усім вучням спадабалася беларуская паэтэса, бо яе прыезд стаў як сапраўднае свята. У час сустрэчы дзеці дэкламавалі апошнія вершы Лёлі Багдановіч. Спявалі і танчылі разам з паэткай пад песню «Падае снег» у выкананні Валянціны Альшанскай.
Таццяна ПЕТРАЧЭНКА, педагог-арганізатар.
Мсціслаўскі раён, Мушынскі НПК ДС–СШ.