Можаце сабе ўявіць, што энергічныя, весёлыя і творчыя рабяты-лідары, якія актыўна праводзілі час у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Час першых” Шчучынскага палацу творчасці дзяцей і моладзі, … здымалі тэлесюжэты? Не здзіўляйцеся, менавіта так! Яны сталі ўдзельнікамі змены “Лідар Star-ТV”.
26 крэатыўных хлопчыкаў і дзяўчынак от 10 да 14 гадоў на працягу 18 дзён пагрузіліся ў загадкавы свет тэлебачання, а таксама ўмацоўвалі сваё здароўе, развівалі творчыя здольнасці, прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, экскурсіях і проста весяліліся і сябравалі!
Тэлебачанне! Што можа быць больш загадкавым і цікавым? Мабыць, гэты жанр найбольш знаёмы сённяшнім падлеткам. Пра каго мы здымалі нашыя тэлесюжэты? Вядома, пра саміх сябе – пра нашыя адкрыцці і дасягненні, падарожжы і прыгоды. І пра лагер!
У канцы адпачынку ўсіх чакала вялікае тэлесвята, на якім прэзентавалі “Відэаальбом нашага лета”. Таксама былі ўзнагароджаны тэлекампаніі, якія сабралі найбольшую колькасць “тэфікаў” – пераможцы ў розных намінацыях: “Лепшае інтэрв’ю”, “Лепшы рэпартаж”, “Лепшы выпуск навін”.
Кожны дзень мы пераключалі каналы: “Здароўе-ТV”, “Кінапрэм’ера”, “Муз-ТV”, “Хатні”, “Профі-ТV”, “Гумар-ТV”, “Super-Sekret” і іншыя.
Кожны дзень пачынаўся з тэлепраграмы “У эфіры – навіны”, падчас якой нас знаёмілі з карыснай інфармацыяй. Напрыклад, ці бываюць звычкі няшкоднымі, як можна захаваць прыгожую выпраўку, як правільна харчавацца…
Падчас адпачынку кожны змог знайсці сабе занятак па душы (бо мерапрыемствы праходзілі самыя розныя).
Тыя, хто любіць спорт, прымалі ўдзел у турніры па бадмінтоне, у камічным футболе “Гульні без правілаў”, у спаборніцтвах па скіппінгу, шахматных баталіях. Ладзіліся экскурсіі ў конны клуб і цір.
У рамках сумеснага праекта грамадскіх арганізацый “БРСМ” і “БРПА” прайшлі “Сустрэчы на ўсе 100!” з цікавымі людзьмі: беларускім спартсменам-гіравіком Яўгенам Назарэвічам, прадстаўнікамі МНС і РАУС, кіраўнікамі прадпрыемстваў і карэспандэнтамі раённай газеты.
А яшчэ байдаркі… Наўрад ці ў кожным лагеры ёсць магчымасць займацца ў аб’яднанні “Грэбля на байдарках і каноэ”. У нашым лагеры такая магчымасць была.
Завяршылася лагерная змена як раз напярэдадні Міжнароднага дня дружбы. Да гэтай падзеі мы спецыяльна падрыхтавалі флэш-моб “Танцуй, пака малады!”. А грандыёзны гала-канцэрт “Тэфі-2020” ужо без усялякіх сумненняў запомніцца кожнаму, хто адпачываў у крэатыўным лагеры.
Анастасія ПЕРАВІСПА,
г. Шчучын, СШ №2, 8 клас.