Настаўнік – гэта велізарная адказнасць і бязмежная любоў. Любоў да людзей, любоў да сваіх вучняў. Настаўнік – гэта яшчэ дабрыня і мудрасць. Жыццё сучаснага настаўніка не менш дынамічнае, чым жыццё грамадства. Абраная прафесія патрабуе ад чалавека не толькі трывалых ведаў, але і духоўнай моцы, вытрымкі і нават мужнасці. Радуе тое, што, нягледзячы на складанасці і цяжкасці, знаходзяцца людзі, якія выбіраюць для сябе шлях настаўніка.
Педагагічны калектыў Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы – гэта калектыў прафесіяналаў аднадумцаў. Бесперапынна, штодня педагогі школы павышаюць свой прафесіяналізм, шукаюць і распрацоўваюць новыя падыходы да навучання.
Асноўнай задачай калектыву на сёння з’яўляецца павышэнне канчатковага выніку педагагічнай дзейнасці. Менавіта таму настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць інавацыйныя тэхналогіі і сучасныя сродкі навучання. Метадычнае майстэрства і эрудыцыя настаўнікаў дае магчымасць вучням школы паспяхова ўдзельнічаць у розных раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах, спаборніцтвах і акцыях. Гэта перамогі ў навукова-даследчых канферэнцыях “Крышталёвая Альфа” і “Край Гарадзенскі”, конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”, конкурсе добраўпарадкавання “Упрыгожым Беларусь кветкамі” і многіх іншых.
Педагогі школы вялікую ўвагу надзяляюць прафесійнай арыентацыі вучняў. Кожны год выпускнікі школы прадаўжаюць навучанне ва ўстановах адукацыі педагагічнай накіраванасці.
Педагагічнае майстэрства і вопыт настаўнікі шырока дэманструюць на паседжаннях школьных і раённых метадычных аб’яднанняў, раённых і абласных семінарах і практыкумах. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у рэалізацыі інавацыйных праектаў. На працягу двух апошніх гадоў вядзецца праца па распрацоўцы педагагічных тэхналогій фарміравання рухальнай культуры вучняў сельскай школы.
Многа дасягненняў, а яшчэ больш мэтаў і задач напердзе. І ёсць упэўненасць, што ўсе яны здзяйсняльныя. Гэта ўпэўненасць ад таго, што ў калектыве няма людзей выпадковых. Гэта людзі актыўныя, творчыя, мэтанакіраваныя.
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня Настаўніка – хочацца пажадаць калегам добрага здароўя, творчых перамог, каб на вашым шляху было больш паразумення і цяпла, праца прыносіла толькі радасць і задавальненне, а ў ваш адрас заўсёды гучалі толькі словы падзякі і прызнання.
Са святам, дарагія калегі!
Бераставіцкі раён,
Вялікаэйсмантаўская школа.