Свята настаўніка

Из нашей почты

1

Восень у гэтым годзе прыйшла незаўважна, нячутна і прыгожа. Верасень працягвае радаваць нас сонечнымі і цёплымі дзянёчкамі. Толькі жоўтая лістота нагадвае пра хуткі холад і блізкае свята – Дзень настаўніка.

Менавіта ў гэты дзень кожны з нас успамінае пра свайго настаўніка. Часам з нейкім ледзь прыкметным сумам, з падзякай, а можа быць, з усмешкай, бо, выбраўшы аднойчы шлях настаўніка, ты разумееш, што гэта назаўседы, на ўсе жыцце…

А як жа можа быць па- іншаму?!

Нарадзіўся Канстанцін Аляксандравіч у 1940 годзе ў вёсачцы Гярбелевічы, што на Дзятлаўшчыне. У 1948 годзе пайшоў вучыцца у першы клас Гярбелевіцкай пачатковай школы. Пасля яе заканчэння ў 1952 годзе паступіў у 5-ы клас Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Шмат было цікавага ў школьным жыцці: піянерскія і камсамольскія  зборы, экскурсіі, паходы, спартыўныя мерапрыемствы. І заўсёды ен быў актыўным, творчым.

У 1958 вучэбным годзе Канстанцін Аляксандравіч атрымаў атэстат сталасці. А ў 1959 годзе стаў студэнтам філалагічнага факультэта БГУ. Запаветная мара спраўдзілася: цяпер Канстанцін Аляксандравіч настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Спачатку працаваў выхавальнікам у школьным інтэрнаце, потым у групе падоўжанага дня, настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Нянадавіцкай базавай школе. З 1971 года і да 2005 года –  настаўнік-філолаг у Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Выконваў вялікую грамадскую работу. Узначальваў тры гады прафсаюзную арганізацыю школы. На працягу многіх гадоў працаваў у раённай камісіі па праверцы экзаменацыйных сачыненняў медалістаў, з’яўляўся кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры. За дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення неаднаразова быў узнагароджаны. У 1984 годзе прысвоена званне «Старшы настаўнік».

За плячыма Канстанціна Аляксандравіча Шапяля няпросты жыццёвы шлях даўжынёй ў 80 гадоў. Але ў вачах працягвае жыць  цікавасць да школы, сваіх вучняў, да калег.

…Настаўніцкае шчасце асаблівае, не падобнае ні на што. Бо яно складаецца з маленькіх і вялікіх перамог яго вучняў.

Стала ўжо добрай традыцыяй у Дзень настаўніка віншаваць сваіх «старэйшых настаўнікаў». Мы, былыя вашы вучні, калегі, помнім пра вас, Канстанцін Аляксандравіч, і з глыбокай пашанай успамінаем тыя гады, калі працавалі разам з вамі.

Хочацца верыць, што кожную восень пад шамаценне жоўтай лістоты мы будзем ісці да вас, да нашага Настаўніка, з пачуццём падзякі і павагі да такой нялёгкай, але цікавай працы.

Максім БАРАВІК,

вучань 9-га  класа “А”.

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *