Пагадзіцеся, аб першай настаўніцы ў кожнага з нас засталіся найлепшыя ўспаміны. Яна дала першыя веды, навучыла пісаць і лічыць. Не менш яркі след пакідаюць ў памяці і іншыя педагогі, якія рабяць свой унёсак у наш багаж ведаў. У прафесійнае свята варта выказаць падзяку ўсім настаўнікам.
Абавязкова ў Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе Навагрудскага раёна будуць і традыцыйны Дзень самакіравання, і букеты восеньскіх кветак, і святочны канцэр, убачыць свет святочны выпуск віншавальнай школьнай газеты, на самым вялікім перапынку на школьным двары пройдзе сапраўдны флэшмоб.
Але даражэй за арыгінальную віншавальную паштоўку, якую зробяць дзяўчаткі з фантазіяй сваімі рукамі, няма нічога!
Падабраць прыгожыя словы і арыгінальна выказаць іх у форме прыгожай і тэматычнай паштоўкі дапаможа навучэнцам кіраўнік аб’яднання па інтарэсам “Фантазія” Наталля Аляксандраўна Бяразоўская.
З надыходзячым святам, Наталля Аляксандраўна!
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.