Далучыліся да віншаванняў

Из нашей почты

2

1

У піянерскай дружыны «Пунсовыя ветразі» Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы ёсць добрая традыцыя –  віншаваць пенсіянераў, ветэранаў педагагічнай працы  са святамі, якія адзначаюцца на працягу кастрычніка – Днём пажылых людзей, Днём настаўніка.

Дзеці дарылі паштоўкі, жадалі добрага здароўя, бадзёрасці,  а пенсіянеры радаваліся ўвазе.

Шаноўныя пенсіянеры, ветэраны педагагічнай працы, моцнага вам здароўя, пабольш нагод для радасці не толькі ў святы, але і ў будні, задавальнення ад зробленага і толькі сонечных дзён у жыцці.

Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *