«Учыні дабро», – абвяшчае старажытная мудрасць, нават невялікая добрая справа можа вырасці ў вялікую, калі яе дзее шмат людзей.
Рабяты з валантёрскага атрада «Крок наперад» Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы аказваюць дапамогу людзям сталага ўзросту на прысядзібных участках, сціраюць дарожкі і паласы, дапамагаюць у пераносцы і кладцы дроў, мыюць вокны. Узімку валанцёры чысцяць снег, носяць дровы, уцяпляюць вокны.
Дапамагаючы з працай па хаце, рабяты не забываюць надаць увагу і праявіць душэўную цеплыню да людзей сталага ўзросту, віншуючы іх з рознымі святамі, Днём нараджэння. У хвіліны даверных гутарак пенсіянеры ўспамінаюць маладосць і дзеляцца жыццёвай мудрасцю. Зносіны з падрастаючым пакаленнем зараджаюць пажылых людзей энергіяй, дораць надзею і масу станоўчых эмоцый.
З нецярпеннем чакаюць пенсіянеры маладых памочнікаў, а валанцёры ведаюць, што нават невялікая дапамога, аказаная таму, хто ў ёй мае патрэбу, важкая.
Юля СЫЦЕВІЧ,
член валантёрскага атрада «Крок наперад»,
вучаніца 11-га класа.
Здымкі з школьнага архіва.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.