На працягу тыдня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дварэцкая сярэдняя школа» праходзіла антынаркатычная акцыя «Місія жыць».
Яе мэтай з’яўлялася ўзмацненне антынаркатычнай прапаганды, фарміраванне ўстойлівага непрымання ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў і іх аналагаў сярод насельніцтва.
У першы дзень акцыі навучэнцам 6-га класа было прапанавана намаляваць малюнак па тэме «Мы супраць наркотыкаў», у завяршэнні тыдня было праведзена мерапрыемства «Мая сям’я супраць наркотыкаў». Рабятам было прапанавана праглядзець відэаролік «Наркотыкі сціраюць цябе з жыцця» і абмеркаваць, што можна зрабіць для таго, каб прадухіліць распаўсюджванне «чумы 21 стагоддзя» сярод моладзі. Праведзена гульня «Твой выбар», дзе навучэнцам задаваліся пэўныя пытанні па праблеме ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў, курэння. Кожнаму ўдзельніку задавалася пытанне: «Чаму ты абраў менавіта гэты адказ?». Рабяты з задавальненнем уступалі ў дыскусію, выказвалі сваю думку. З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы раздалі вучням і настаўнікам антынаркатычныя лістоўкі і буклеты.
Святлана Аляксееўна ВІНЦУКЕВІЧ,
класны кіраўнік 6-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.