Выхаванне культуры працы

Новости

12IMG-34dfa075b654ff45be6c2d170f482801-V

Актывізацыя пазакласнай дзейнасці па працоўнаму навучанню абуджае і падтрымлівае ў вучняў не толькі цікавасць да прадмета, але і жаданне займацца прадметам дадаткова. Адной з форм пазакласнай работы па прадмеце з’яуляецца тыдзень працоўнага навучання.

Хочацца прапанаваць калегам свой вопыт правядзення тыдня працоўнага навучання ва ўстанове адукацыі.

Тыдзень прайшоў пад дэвізам «Праца – справа гонару, будзь у працы на першым месцы». План тыдня быў складзены так, каб кожны вучань мог прыняць удзел у якім-небудзь мерапрыемстве.

У час правядзення тыдня працы прайшлі адкрытыя ўрокі, майстар – класы, дзе вучні паказалі свае веды па прадмеце, а настаўнікі працы прадэманстравалі сваё майстэрства і талент. Усе мерапрыемствы былі падзелены на катэгорыі: агульныя,у якіх удзел прымалі ўсе жадаючыя, класныя, пазнавальныя і забаўляльныя, якія праводзіліся на перапынках. Змест усіх мерапрыемстваў адпавядаў праграмнаму матэрыялу. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў улічваліся ўзроставыя асаблівасці вучняў.

Урокі працоўнага навучання праводзіліся ў музеі «Скарбонка продкаў нашых», падчас якіх дзяўчынкі знаёміліся з сялянскім бытам. На гэтым тыдні прайшоў і першы этап рэспубліканскай алімпіяды па працоўнаму навучанню сярод 9–11-х классаў.

Агульныя мерапрыемствы – гэта ўсе творчыя конкурсы, якія можна прапанаваць дзецям. Выставу пад назвай «Кожны вучань і бацька па-свойму здольныя» зрабілі вучні і бацькі 5–11-х класаў. Галоўная ідэя творчага конкурсу-раскрыццё творчасці вучняў у розных накірунках. Уся выстава была эстэтычна ўпрыгожана і прадстаўлена ў двух напрамках: «Нам засталася спадчына» і «Дары восені ў беларускім кошыку».

На працягу ўсяго тыдня праходзілі класныя мерапрыемствы –конкурсы: «Знаўцы працоўнага навучання», «Лепшая швачка» і «Лепшы сталяр», конкурс на лепшы рэцэпт прыгатавання беларускай стравы, выпуск калажоў і газет «Беларуская культура». Вучні 9-х і 11-х класаў паказалі майстар-клас па завязванню мужчынскіх гальштукаў і жаночых шалікаў. Усе жадаючыя, нават настўнікі, прынялі ўдзел у гэтым майстар- класе.

Цімураўскія і валанцёрскія атрады школы правялі акцыю «Добразычлівае сэрца»: аказалі дапамогу ветэранам, адзінокім і пажылым людзям.

Адным з агульных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў шосты школьны дзень, былі акцыі: «Школа – тэрыторыя чысціні» для 5–11-х класаў, таксама «Чысты лес». Яе сумесна з леснікамі Казлоўшчынскага лясніцтва правялі навучэнцы 8–10-х класаў. Вучні ачысцілі ад смецця частку ляснога масіву і дарожных ўзбочын.

Падводзячы вынікі мінулага тыдня, можна адзначыць, што ўсе мерапрыемствы, якія былі праведзены ў гэты час, спрыялі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, развівалі ў дзяцей цікавасць да прадмета працоўнага навучання. Правядзенне прадметнага тыдня суправаджалася разнастайнай нагляднай інфармацыяй. Пастаўленыя задачы ў ходзе правядзення тыдня рэалізаваны цалкам.

Рамуальда Казіміраўна ДОБЫШ,

настаўніца абслуговай працы

Дзятлаўскі раён,

Казлоўшчынская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *