Тут жыве дабро

Из нашей почты

IMG-0d54a3dbc276d8a4098b6434c392bf25-VIMG-4a88068417a14f4b8743bb053442cad9-V

Восеньскі адпачынак — гэта не проста перапынак у вучэбнай дзейнасці дзіцяці. Гэта актыўная пара яго сацыялізацыі, разнастайная грамадска значная пазнавальная дзейнасць. Менавіта таму забеспячэнне занятасці школьнікаў у перыяд восеньскіх канікул з’яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі дзяцей і падлеткаў. Наш лагер з дзённым знаходжаннем “ДабраГрад” пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе закліканы стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага  адпачынку дзяцей, рэалізацыі патрэбнасці ў індывідуальнай, фізічнай і сацыяльнай кампенсацыі ў вольны час.

Выхаванцы лагера штодзённа ўключаюцца ў інтэрактыўную сумесную дзейнасць. Сацыяльна-адказнымі дарослымі створаны   ўмовы для самарэалізацыі і самаразвіцця дзяцей з улікам іх інтарэсаў, творчых здольнасцей, а таксама  эпідэміялагічнай сітуацыі.

Дабро нараджаецца ў сэрцы – упэўнены мы і нашы выхаванцы. І ўжо не раз пераканаліся, як прыемна дарыць дабро свайго сэрца іншым. Жыхары нашага ДабраГрада з вялікай стараннасцю і любоўю сваімі рукамі зрабілі вясёлыя сувеніры-сонейкі і ў ходзе экскурсіі “Мой родны аграгарадок” дарылі іх сваім аднавяскоўцам і проста сустрэчным людзям, атрымліваючы ў адказ шмат добрых слоў, падзяк, усмешак. Кожны наступны дзень з’яўляецца лагічным працягам  ланцужка добрых спраў. Гэта і дзіцячы хэнд-мэйд “Рукам работа – сэрцу радасць”, калі ў добрых дзіцячых руках звычайныя асеннія лісточкі ператвараюцца ў прыгожыя ружы, каб падарыць іх сваім матулям. Гэта і фота-паляванне, вынікам якога стала прэзентацыя-калаж “Што нам Восень падарыла?”. Жыхары цудоўнага ДабраГрада стварылі нам вясёлку з непаўторных усмешак, атрымаўшы перамогу ў намінацыях: “самая загадкавая”, “самая яркая”, “самая прамяністая” усмешкі! А колькі творчасці і фантазіі праявілі дзеці ў майстэрні добрых спраў ”У гасцях у Восені”! Думаю, спадарыня Восень была задаволена, атрымаўшы ў падарунак свой асабісты партрэт з асенняй лістоты з яркай пазалотай. Эстафета добрых спраў у нашым лагеры працягваецца. Наперадзе яшчэ шмат добрых, карысных, цікавых спраў і эмоцый!

Ірына Міхайлаўна Рачко,  намеснік дырэктара аздараўленчага лагера пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Гродненская обл.,

Новогрудский район,

аг.Валеўка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *