Вучні 5 «А» класа разам з бацькамі і класным кіраўніком наведалі Вілейскі краязнаўчы музей.
Навуковы супрацоўнік музея В.А. Коласава правяла для нас цікавую і пазнавальную экскурсію «Падарожжа па родным горадзе». Мы атрымалі шмат новай інфармацыі пра мінулае і сучаснае нашага горада, яго знакамітых землякоў, актыўна задавалі і адказвалі на пытанні навуковага супрацоўніка, прымалі ўдзел у віктарыне. Выказваем падзяку супрацоўнікам музея і жадаем плённай працы.
Дамініка Смаленская, вучаніца 5 “А” класа,
школа №3 г.Вілейкі.