26 лістапада наша краіна адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям, з яго хочацца браць прыклад. Ён істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». Акрамя гэтага, ён з’яўляецца аўтарам многіх кніг паэзіі, перакладаў і нарысаў.
З гэтай нагоды ў Благавіцкай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў: прэзентацыі «Уладзімір Караткевіч», віктарына па жыццю і творчасці Караткевіча, выстава знакамітых кніг пісьменніка. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Уладзіміра Караткевіча, паглядзелі слайд-прэзентацыю, адказваючы на пытанні віктарыны даведаліся пра цікавыя факты з яго жыцця і творчасці. Вучні старэйшых класаў чыталі ўрыўкі з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і рамана «Каласы пад сярпом тваім».
Наталля Уладзіміраўна ТРЫФАНАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Чавускі раён,
Благавіцкая школа.