Сучаснасць і медыяпрастора

Из нашей почты

нов1

1

ХХІ стагоддзе – стагоддзе панавання глабальнай сеткі Інтэрнэт. Згадзіцеся, Інтэрнэт трывала ўвайшоў у жыццё сучасных падлеткаў. Але разам з ім, прыйшлі і пэўныя пагрозы. Падчас адзінага дня інфармавання ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ», ішла гаворка як супрацьстаяць гэтым «выклікам». Для ўдзелу ў адзіным дні інфармавання «ШАГ» у якасці госця быў запрошаны старэйшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Бераставіцкага РАУС Яўгеній Валер’евіч Бойскі.

Старшакласнікі разглядзелі два інфармацыйныя блокі: «Мы ў сучасным свеце інфармацыі”, «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты”.

Навучэнцы з цікавасцю абмяркоўвалі ролю сеткі інтэрнэт і традыцыйных СМІ ў інфармацыйнай прасторы і сацыяльных працэсах. Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што масмедыя аказваюць вялікі ўплыў на культуру асобы і грамадства. У рамках другога інфармацыйнага блока Яўгеній Валер’евіч расказаў аб нарматыўна-прававых актах у сферы інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь.

У рамках рэалізацыі блока «Мы дзейнічаем» нашы старшакласнікі прынялі рашэнне аформіць старонку «Медыябяспека» на школьным сайце.

Камп’ютар і Інтэрнэт — гэта не толькі сацыяльныя сеткі і гульні, а яшчэ вялізныя магчымасці для самаадукацыі і самаразвіцця. Аднак бяспека ў Інтэрнэце патрабуе пастаяннай увагі, паколькі тэхналогіі бесперапынна ўдасканальваюцца.

Аксана Іванаўна АЎДЗІТОЎСКАЯ,

дырэктар.

Бераставіцкі раён, Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *