У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе традыцыйна пачынаем падкормліваць птушак і вавёрак, раскладваючы корм у кармушкі і развешваючы сала на дрэвах.
У зімовы час кожны від птушак сілкуецца пэўным тыпам корму. Ад таго, што вы насыплеце ў кармушку, будзе залежаць і відавы склад птушак-наведвальнікаў.
ЧЫМ НЕЛЬГА карміць птушак?
Катэгарычна забараняецца карміць птушак смажанымі, салёнымі (салёным салам або мясам), кіслымі прадуктамі. Нельга даваць свежы белы і асабліва ржаны хлеб, гэтыя прадукты выклікаюць закісанне ў валлі птушкі. Гэтак жа нельга карміць птушак цытрусавымі, лупінай бананаў, арахісам,кавалачкамі піражкоў і беляшоў, чыпсамі, бульбай.
Юлія СЫЦЕВІЧ, юнкор.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа.