З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб правах і абавязках, аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці, далучэння падлеткаў да прававой культуры, выхавання павагі да заканадаўства Рэспублікі Беларусь, разумення, як будаваць свае ўзаемаадносіны з людзьмі паводле закона гуманізму з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплеск дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшоў урок маралі «Правы і абавязкі непаўналетніх».
Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі з’яўляецца адной з асноўных задач выхавання навучэнцаў. Адна з актуальных задач адукацыі – фарміраванне асобы будучага актыўнага грамадзяніна, здольнага распрацоўваць стратэгію паводзін, ажыццяўляць маральны выбар і несці за яго адказнасць. Важнай задачай школы з’яўляецца прывіццё пазітыўных навыкаў і ўменняў прававога характару, пераўтварэнне прававых каштоўнасцей у матывы паводзін асобы.
У разуменні сучасных дзяцей законапаслухмяныя паводзіны – гэта паводзіны, якія адпавядюць прынятым у грамадстве нормам і правілам. Такія паводзіны, з аднаго боку, патрабуюць ведаў гэтых нормаў, а з другога, – іх выкананне.
Выхаванцы на ўроку разважалі аб тым, як адрозніваць добрыя і дрэнныя ўчынкі, дабро і зло ў паўсядзённым жыцці, вучыліся даваць вызначэнне закона на сваім узроставым узроўні, суадносіць маральныя нормы з паўсядзеннымі паводзінамі, паважаць сябе, людзей, законы і сваю краіну. Вельмі цікава прайшоў конкурс калажаў «Правы ў маім уяўленні», дзе вучні прадэманстравалі свае мастацкія здольнасці і веды ў састаўленні маляўнічага твора, а затым расказалі, як яны ўяўляюць свае правы і абавязкі, чаму патрэбна быць законапаслухмяным грамадзянінам сваёй краіны. Навучэнцы разумеюць, што прававое выхаванне ўздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на паводзіны, таму што свядомасць і ўчынкі людзей знаходзяцца ў адзінстве і ўзаемаабумоўленасці.
Нам, настаўнікам, перш за ўсе патрэбна сфармiраваць самасвядомасць вучняў, дапамагчы iм у вызначэннi сэнсу жыцця, выхаваць павагу да закона, да нормаў калектыўнага жыцця, развiць у вучняў сацыяльную i грамадзянскую адказнасць, якая будзе праяўляцца ў клопаце аб дабрабыце сваёй краiны, аб яе ўмацаваннi i абароне, у фармiраваннi грамадзянскiх адносiн да сям’i, акружаючых людзей. Мы павінны рыхтаваць падрастаючае пакаленне да выканання грамадзянскіх функцый па адносінах да дзяржавы і асабістай, прыватнай і грамадскай уласнасці.
Галіна Іосіфаўна ГАЛАВЕНКА,
класны кіраўнік 8-га класа.
Мастоўскі раён,
Пескаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа.