Мы — за здаровы лад жыцця!

Из нашей почты

1

У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у Вензавецкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшла акцыя #«Разам супраць СНІДу», накіраваная на фарміраванне пераканання ў неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Падчас правядзення акцыі валанцёры раздавалі вучням 5–8-х класаў «лагатып» акцыі – чырвоную стужку – сімвал барацьбы са СНІДам. Флэшмоб стаў завяршальным акордам праведзенай акцыі #«Разам супраць СНІДу». Члены валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» стварылі адзіны «лагатып» акцыі – чырвоную стужку, як сімвал надзеі, што неўзабаве будуць знойдзены лекі, якія вылечаць ад СНІДу і вакцына, якая будзе засцерагаць ад заражэння.

Аксана Віктараўна РОЎБА,

педагог-арганізатар .

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *