Акцыя «Добры Снегавічок»

Из нашей почты

1

2

3

4

5

6

7

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе, як і ва ўсіх установах адукацыі Навагрудскага раёна, 10 cнежня 2020 года ўпершыню стартуе навагодняя дабрачынная акцыя «Добры Снегавічок», накіраваная на аказанне дапамогі пажылым грамадзянам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і ўвазе.

Мяшочак «Добры Снегавічок» можна зрабіць любым спосабам: пашыць, звязаць, сплесці і г.д. Напоўніць яго прысмакамі, сувенірамі, садавінай або ўкласці навагодні падарунак-сюрпрыз і падпісаць навагоднюю паштоўку з добрымі пажаданнямі.

Давайце разам дарыць цеплыню сваіх сэрцаў таму, хто ў гэтым мае патрэбу. І ўсе разам станем добрымі памочнікамі Дзеда Мароза!

Юля СЫЦЕВІЧ, юнкор.

Здымкі з фотаархіва ўстановы адукацыі.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа

11-ы клас.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *