На гэта пытанне вучні 2-га класа Дварэцкай школы шукалі адказ на класнай гадзіне. Вучні пазнаёміліся з паняццем «міласэрнасць», знайшлі словы-сінонімы да гэтага слова. У групах вучні разбіралі розныя сітуацыі, як трэба паступіць, чаго нельга было рабіць ў данным выпадку, чаму? Таксама пагулялі у гульню «Дапоўні сказ»: «Дапамагаць іншым трэба таму, што…». Акрамя гэтага другакласнікі дапамаглі злой чараўніцы стаць добрай і зрабілі ёй падарунак, дзеці падарылі ёй добрае сэрца, вернага сябра, сонейка, коціка… На прыканцы класнай гадзіны, вучні прайшлі тэст «Ці добры ты», аказалася, што у нашым класе вучацца добрыя дзеці, якія гатовы дапамагчы ў цяжкую мінуту.
На наступнай класнай гадзіне вучні, склалі кожнаму «рамонак дабрыні», дзе на пялёстках вучні напісалі добрыя якасці таго вучня, пра каго складалі рамонак. Дзеці з задавальненнем выконвалі гэта заданне і пасля класнай гадзіны забралі свае рамонкі дамоў. Класныя гадзіны такога плану дапамагаюць выхоўваць у вучняў даюрыню, узаемапавагу, узаемадапамогу і сплочваць класны калектыў.
Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,
настаўнік пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.