Акцыя «Нашы дзеці» стартавала. Асаблівае значэнне гэтае свята мае для дзяцей, якія па розных прычынах засталіся адны, без клопату бацькоў, дзяцей з асблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Хочацца каб усе дзеці былі здаровымі і шчаслівымі і знаходзіліся побач са сваімі блізкімі, любімымі, дарагімі людзьмі. Новы год і Каляды – гэта час прыемных падарункаў і радасных сюрпрызаў, калі здзяйсняюцца самыя запаветныя жаданні дзяцей. У пераднавагоднія дні важна дзяліцца дабром з тымі, хто ў гэтым мае патрэбу ў першую чаргу.
Заклік падарыць дабро ахапіў вялікую колькасць неабыякавай бацькоўскай грамадскасці, педагагічных работнікаў нашай установы. Менавіта ў гэта свята кожнаму з нас важна адчуваць, што мы не адны, што ёсць тыя, хто гатовы падзяліцца з намі сваім цяплом. Прадстаўнікі арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа павіншавала Балтрукевіч Дар’ю інваліда па слыху з надыходзячым святам.
Да добрачыннай дзейнасці далучылася і шматдзетная сям’я Алены Мацвееўны Мацюк. Пры дапамозе мамы дзяўчынкі звязалі шкарпеткі з воўны. Яны ўпэўнены, што падарункі знойдуць сваіх атрымальнікаў. Нашы творчыя справы актыўна прадоўжацца ў бліжэйшы час. Новыя ідэі і ініцыятыва прынясуць дзецям радасны настрой.
Святлана Аляксееўна ВІНЦУКЕВІЧ,
настаўнік працоўнага навучання.
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.