Хутка Новы год

Из нашей почты

5

На вуліцы снежань месяц, да Новага года засталося зусім крыху часу. Вучні 2-га класа Дварэцкай школы з нецярпеннем чакаюць свята, амаль усе ўжо напісалі пісьмо Дзеду Марозу. У паветры вітае святочны настрой, гэты настрой падтрымалі і работнікі Дварэцкага дома культуры. Яны запрасілі вучняў на навагодні ранішнік, які адбудзецца 28 снежня у клубе, а таксама правялі з вучнямі гульнявую праграму. Вучні з задавальненнем выконвалі заданні, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, танцавалі, пабылі ў якасці мадэляў. Другакласнікі, па завяршэнні гульнявой праграмы, падзякавалі работнікам клуба і з цудоўным настроем вярнуліся ў школу.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *