У рамках дабрачынных рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Цуды на Каляды» да выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з падарункамі і святочнай праграмай завіталі валанцёры.
Цукеркі і цацкі дзецям уручылі першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Уладзіміраўна Хілімончык, галоўны бухгалтар аб’яднання Наталля Адольфаўна Маркава, старшыня Дзятлаўскага раённага савета ГА «БРПА» Ірына Анатольеўна Мішчанка, якая апранула касцюм Дзеда Мароза і правяла з класамі і дашкольнай групай цэнтра цікавыя конкурсы. Дзятва адгадвала загадкі з чароўнай рукавічкі, на хуткасць збірала зоркі, танцавала з гасцямі, вадзіла карагоды. Дзецям дасталіся не толькі цукеркі, новыя цацкі, размалёўкі, але і выдатны настрой, зарад бадзёрасці і вера ў тое, што Новы год ажыццяўляе дзіцячыя мары.
Ірына Леанідаўна СТЫРНІК.
г. Дзятлава.