Запалілі іскрынкі дабра

Событие

12

Новы год – самае казачнае свята. Менавіта гэты час лічыцца часам цудаў і чараўніцтва.

Штогод навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы прымаюць удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Гэты год не быў выключэннем.

Кожны дзень навучэнцы прыходзілі да пункта збору падарункаў з невялікімі прэзентамі: хтосьці прыносіў алоўкі і альбомы для малявання, а хтосьці – цацкі. Кожны хлопчык і кожная дзяўчынка хацелі выступіць маленькімі чараўнікамі і падарыць нешта ад сябе.

18 снежня старшакласнікі ў навагодніх касцюмах, з цёплымі словамі і падарункамі завіталі ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. п. В. Бераставіца. Навагоднія героі ўручылі дзецям падарункі, прапанавалі паспяваць разам песні пра Новы год.

Пераканана, што рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» дапамагла запаліць іскрынкі дабра ў сэрцах не толькі навучэнцаў нашай школы, але і ў дзяцей усёй рэспублікі.

Святлана Анатольеўна ВОЙШЭЛЬ,

класны кіраўнік 9-га класа.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *