Пад такой назвай у снежні 2020 года ў Раклевіцкім дзіцячым садзе–базавай школе прайшло чарговае пасяджэнне «Школы Актыўнага Грамадзяніна».
У рамках ШАГа 1 «Мы пазнаём» мадэратар ток-шоу, класны кіраўнік 9-га класа А. М. Якаўчык, пазнаёміла прысутных з інфармацыйнымі блокамі.
Абмяркоўваючы блок «Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця» ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што Беларусь – незалежная і квітнеючая краіна, краіна для народа. Таксама выказаліся аб тым, што малая радзіма мае важнае значэнне ў лёсе кожнага чалавека, адзначылі дасягенні Дзятлаўскага раёна за 2018–2020 гады і землякоў, якія ўнеслі свой значны ўклад для развіцця Дзятлаўшчыны.
У час абмеркавання блока «Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой радзімы» пасродкам анлайн сувязі да ўдзелу ў ток-шоу далучылася першы сакратар Дзятлаўскага РК ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык. Першы сакратар зазначыла, што Год малой радзімы стаў своеасаблівым стымулам для рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў, акцый, праектаў. Назіраецца актыўнасць моладзі, яе ініцыятыўнасць. Шматлікія мерапрыемствы былі накіраваны на добраўпарадкаванне аграгарадкоў, горада Дзятлава, арганізавана работа па дапамозе ветэранам і састарэлым людзям. Арганізаваны ўдзел у акцыях «Добрае сэрца», «Дзякуй за Перамогу!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Беларусь помніць» і інш. У выніку – удзельнікі ток-шоу выказаліся аб магчымасці зняць фільм пра малую радзіму – «Раклевічы: учора, сёння, заўтра».
У рамках ШАГа 3 «Мы дзейнічаем» вучні падвялі вынікі сустрэчы. Так, кожны даў адказ на пытанне «Якія сацыяльныя ролі я выконваю і што магу зрабіць для роднага краю?». Пераходзячы ад добрых слоў да добрых спраў, яны выказалі свае ініцыятывы: правесці шэраг акцый па добраўпарадкаванні аграгарадка, зрабіць міні-выставу ў школьным музейным пакоі.
Марына Міхайлаўна НЕЧАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.