Новы год — самае светлае свята. Гэта заўсёды асаблівая падзея, як для дзяцей, так і для дарослых, да якога загадзя рыхтуюцца і якога чакаюць з прадчуваннем і нецярпеннем. Бачачы захапленне ў вачах сваіх дзяцей, бацькі самі на час становяцца дзецьмі.
28 снежня ў Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшоў незвычайны навагодні ранішнік «Новы год у царстве Няптуна». А незвычайны тым, што галоўныя ролі па сценарыю выконвалі бацькі нашых навучэнцаў. Яны сваімі сіламі падрыхтавалі і паказалі навагоднюю казку для дзетак. У зале было ўтульна, весела і цёпла!
У нас у гасцях пабывалі любімыя мультыплікацыйныя героі: Няптун і яго Русалачка, жабаня Ква-Ква, піраты і, вядома ж, Дзед Мароз і яго унучка Снягурка. Дарослыя паказалі сваё акцёрскае майстэрства, заразілі ўсіх выдатным настроем.
У час прадстаўлення з дзецьмі праводзіліся вясёлыя гульні і конкурсы, вадзілі карагод вакол навагодняй красуні, спявалі песні і чыталі вершы Дзядулі Марозу. Кожнае дзіця атрымала салодкія падарункі і масу пазітыўных эмоцый, якія яшчэ доўга будуць жыць у маленькім сэрцы. А фінальным акордам, вядома, стала раздача навагодніх падарункаў!
Свята цалкам праведзена сіламі бацькоў. Дзякуючы прафесіяналізму арганізатараў да пачатку прадстаўлення ўдалося захаваць усе прыгатаваныя сакрэты. А пасля заканчэння мерапрыемства далёка не ўсе дзеці, і што казаць, нават і дарослыя, змаглі адгадаць, хто выканаў ролю жабаняці Ква-Ква!
Вялікі дзякуй, нашым актыўным і пазытыўным бацькам за арганізацыю і правядзенне ранішніка.
Віншуем ўсіх з Новым годам! Хай ён прынясе ў вашы дамы каханне, здароўе і дабрабыт!
Наталля Анатольеўна ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.