Новы год з міфічнымі істотамі

Событие

Падчас зімовых канікул малодшыя школьнікі Канюхоўскага ясляў-сада–сярэдняй школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі займальнай квэст-гульні «Новы год з міфічнымі істотамі». Дамавік, Лазнік, Лесавік, Палявік, Ваструха, Хлеўнік, Злыднік, Балотнік – каб даведацца аб іх шмат цікавага, вучні наведаліся ў рэзідэнцыю Бераст-Зюзі – уладара марозаў і зімовай сцюжы.

Гаспадыня Мяцеліца запрасіла гасцей бліжэй пазнаёміцца з беларускімі народнымі персанажамі. Каб трапіць у пакоі Бераст-Зюзі і атрымаць ад яго салодкія падарункі, дзецям неабходна было выканаць заданні квэст-гульні, пераадолець усе перашкоды і скласці разбітае люстэрка Мяцеліцы. Мноства сюрпрызаў і неверагодных прыгод чакала вучняў на тэматычных пляцоўках рэзідэнцыі. На «Танцавальнай пляцоўцы» вучні пазнаёміліся з каляднымі традыцыямі і фальклорам, павесяліліся з Дамавіком. На «Ягусіным падворку» госці ўпрыгожылі ёлку рознакаляровымі мяшэчкамі з зернем і загадалі свае самыя запаветныя жаданні. Хлеўнік, Мара і Хапун запрасілі пагуляць у забаўныя рухавыя гульні. А на пляцоўцы «Прыгодніцкія іспыты» неабходна было справіцца з такімі заданнямі, як «Разблытай стужкі», «Складзі вогнішча», «Прыбяры хату». Ветліва і гасцёўна сустрэў Зюзя дзяцей у сваіх пакоях, па добрай традыцыі паслухаў вершы, уручыў салодкія падарункі і запрасіў у навагодні карагод вакол прыгажуні-ёлкі.

Напрыканцы школьнікі наведалі выста[i] творчых работ «Самаробны цуд». Вырабы ўразілі разнастайнасцю, прыгажосцю, фантазіяй майстроў. На памяць аб сустрэчы ў «Этнакраме» госці набылі сувеніры. Вучні з карысцю правялі час, даведаліся пра славянскіх міфічных істот, у якіх верылі нашы продкі, атрымалі багатыя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Таццяна Пятроўна ДАНІЛОВІЧ,

настаўнік пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён,

Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *