З клопатам і павагай да старэйшых

Из нашей почты Новости

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я і вялікімі снегападамі актывістамі ГА «БРСМ» Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы была аказана дапамога пажылым людзям ва ўборцы дваровых тэрыторый ад снегу.

Хлопцы расчысцілі дарожкі каля дамоў, праходы да неабходных дваровых будынкаў. Аб’ём працы быў немалым, але з пастаўленымі задачамі ўсе справіліся. Нашы падшэфныя цёпла падзякавалі за спагадлівасць і дабрыню, і сталі ўпэўненымі, што далейшыя снегапады з такімі памочнікамі ім не страшныя.

Вольга Генадзьеўна ЭЛЬЯШЭВІЧ,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.

Бераставіцкі раён,

Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *