«Бяспека — у кожны дом!»

Из нашей почты

Часта можна пачуць, што пажар – гэта выпадковасць, ад якой ніхто не застрахаваны. Але гэта не так. У большасці выпадкаў, пажар – вынік бестурботнасці і нядбайных адносін людзей да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Асноўныя прычыны пажараў у побыце – гэта, перш за ўсё, неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць электраабсталявання, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў і бытавых электранагравальных прыбораў. 

Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, у Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!». Члены МААП і валанцёры Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы сумесна са старэйшым інспектарам Дзятлаўскага РАНС Мартай Мілаш далучыліся да акцыі.

Ратавальнік са сваімі юнымі памочнікамі наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей і расказалі, як пазбегнуць пажараў, што рабіць у выпадку іх узнікнення. Падчас правядзення акцыі валанцёры раздавалі буклеты аб бяспечных паводзінах, а супрацоўнік РАНС нагадваў пажылым людзям, што захаванне правілаў пажарнай бяспекі – залог бяспекі самога чалавека.

Аксана Віктараўна РОЎБА,

педагог-арганізатар.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *