У межах правядзення тыдня працоўнага навучання вучні пачатковых класаў Дварэцкай школы прынялі ўдзел у экскурсіі «Падарожжа ў краіну майстроў» у майстэрню па працоўнаму навучанню для хлопчыкаў.
Экскурсія праходіла па некалькіх этапах. Спачатку дзеці атрымалі агульныя звесткі пра прызначэнне і асноўным абсталяванні майстэрні, упершыню пазнаёміліся з правіламі тэхнікі бяспекі пры знаходжанні і працы ў майстэрні. Пазнаёміліся з інструментамі для апрацоўкі метала: нажніцамі па металу і круглагубцамі для гібкі дроту. Кожны жадаючы змог не толькі патрымаць іх ў руках, але і паспрабаваў імі карыстацца.
Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана паспрабаваць свае здольнасці ў выпальванні па драўніне, канструяванні простых вырабаў з паперы і фанеры. Яны змаглі забіць першы ў сваім жыцці цвік. Дзеці з захапленнем выконвалі прапанаваныя заданні і атрымалі на мерапрымстве не толькі тэарытычныя веды, але і адпрацавалі практычныя ўменні і навыкі.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён.
Дварэцкая школа.