Вось нарэшце прыйшла зіма. Кожны з нас чакаў яе прыходу. Хтосьці падрыхтаваў лыжы, а нехта ўспомніў пра канькі. Ударылі маразы і ля школы пачалі заліваць каток.
Зімовая пара – не самая спрыяльная для чалавека. Можна пры невыкананні простых правілаў бяспекі пры катанні на спецыяльных прыстасаваннях: лыжах, санках, цюбінгах, атрымаць траўму.
З мэтай прафілактыкі траўматызму падчас катання на цюбінгах і падчас галаледзіцы вучні Дварэцкай школы прынялі ўдзел у флэш-акцыі «Правілы бяспечных паводзін пры катанні на цюбінгах». Хлопцы і дзяўчаты здзейснілі пешую вандроўку па аграгарадку Дварэц, уручылі прахожым інфармацыйныя буклеты.
Віталь Анатольевіч ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар.
Дзятлаўскі раён.
Дварэцкая школа.