Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць

Из нашей почты

Тэматычная пляцоўка «Моладзь. Сям’я. Школа. Маральнасць» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў Раклевіцкім дзіцячым садзе–базавай школе стала своеасаблівым віртуальным цэнтрам паміж установай адукацыі, навучэнцамі і іх бацькамі.

Створаная ў рамках раённага конкурса «Каля вытокаў маральнасці» яшчэ ў 2018 годзе, яна па сённяшні дзень функцыянуе, дзякуючы намаганням каманды творчых і актыўных педагогаў і бацькоў. З аднаго боку, на яе старонках праводзяцца цікавыя віртуальныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей, прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных залежнасцей. З другога боку, можна ў любы час пазнаёміцца з вынікамі мерапрыемстваў, што адбываюцца ў школе.

На старонках пляцоўкі традыцыйна праходяць фотомарафоны, віртуальныя флэшмобы, інтэрнэт-чэленджы, анлайн-віктарыны. Навучэнцы, бацькі, настаўнікі ўжо прынялі ўдзел у фотамарафоне «Навагодняе сэлфі», інтэрнэт-чэленджы «Гэта мой крок насустрач здароўю. А твой?», віртуальных флэшмобах «Люблю жыццё за тое, што…», «Я маю права…Мой абавязак…».

Запрашаем усіх да ўдзелу ў фотабатле калажоў, прымеркаваным да Дня Абаронцаў Айчыны, пад назвай «Мой тата – самы лепшы! Я цябе віншую!». Далучайцеся!

Марына Анатольеўна СЕРБІН,

педагог сацыяльны.

Дятловский район,

Раклевичский детский сад–базовая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *