Выпаў доўгачаканы снег, а разам з ім прыйшлі ўжо непрывычныя для нас халады. Птушкі таксама як і людзі адвыклі ад снежнай зімы і маразоў. Таму, асабліва зараз, зімуючым птушкам патрэбна наша дапамога.
Вучні групы падоўжанага дня 2–3-х класаў вырашылі дапамагчы птушкам перажыць халады і развесілі кармушкі. Мацвей Сямашка і Мацвей Маркевіч прынеслі з дому зерне, Соня і Каця Ганчар – хлеб. Астатнія – розныя крупы. Сталоўка для птушак атрымалася цудоўная. Кожная птушачка можа выбраць сабе корм на свой густ.
Некаторыя баяцца падлятаць да кармушак, а збіраюць ежу пад імі на снезе. Таму Соня і Мацвей вырашылі пасыпаць трошкі на снег, каб баязлівыя птушкі не галадалі. За ноч кармушкі засыпае снегам і мы кожны дзень чысцім іх, дабаўляем корм.
Разгледзілі шэрых птушачак з жоўтымі грудзінкамі. Як яны называюцца не ведалі, таму вырашылі даведацца ў настаўнікаў, з інтэрнэту аб гэтых птушачках. Пазней раскажам аб іх, нават паспрабуем сфатаграфаваць.
Крысціна РАБКО,
вучаніца 4-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.