У шосты школьны дзень гульнёвая праграма «Свет дзяцінства маіх продкаў» сабрала вучняў пачаковых классаў у школьны музей «Скарбонка продкаў нашых».
Гульня распачалася з конкурсу «Прылады працы», удзельнікі адгадвалі загадкі, разглядалі прылады, тлумачылі, дзе, калі і для чаго яны патрэбны, ці карыстаюцца імі сёння, калі не, то чым іх замянілі.
Вучні актыўна працавалі, разважалі і тлумачылі сэнс прыказак у конкурсе «Даскажы прыказку». Уважлівымі ўдзельнікі былі і ў конкурсе «Мы твае сябры, прырода», дзе кожны змог паказаць свае веды пра сяброў нашых меншых. Асабліва цікавым стаў конкурс «Казачная ліса»: ён даў магчымасць хлопчыкам і дхяўчынкам не толькі ўспомніць назвы казак, але і адчуць сябе ў ролі казачнага персанажа.
Гульнёвая праграма дала магчымасць кожнаму паказаць свае веды, павысіць свой кругагляд, выклікала цікавасць да духоўнай спадчыны.
Ірына Іванаўна КУЧЫНСКАЯ,
настаўнік пачатковых класоў.
Дзятлаўскі раён,
Казлоўшчынская школа.