Віншуем пераможцаў!

Новости

Навучэнцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы–дзіцячага сада Максім Агейка і Раман Духоўнік у суправаджэнні настаўніка дапрызыўнай падрыхтоўкі Леаніда Леанідавіча Юшкевіча прынялі ўдзел у спаборніцтвах па праграме зімовага шматбор’я «Абаронца Айчыны» (г. Навагудак) сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту.

Віншуем нашых хлопцаў, якія ў выніковым заліку, занялі другоемесца! Малайцы!

А на тэрыторыі спартыўна-біятлоннага комплекса «Сялец», прайшло традыцыйнае раённае спартыўнае свята «Навагрудская лыжня-2021», сюды штогод збіраецца шмат спартсменаў-аматараў розных узростаў і прафесій. Актыўны ўдзел у стартах прымаюць і работнікі сістэмы адукацыі. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Леанід Леанідавіч Юшкевіч, на працягу многіх гадоў, удзельнічае ў гэтым спартыўным свяце і уласным прыкладам (у асабовым заліку, заняўшы 1-е месца), сваім вучням, адкрывае дарогу ў выдатны свет спорту.

Віншуем, нашага настаўніка с перамогай, і няхай лепшай узнагародай для яго, будуць поспехі яго вучняў!

 

Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *