Вельмі любім маляваць і марозная снежная зіма нам не перашкода, а наадварот– магчымасць заняцца незвычайным маляваннем на снезе. Гэта вельмі выдатны спосаб праявіць свае творчыя здольнасці, атрымаць вялікае задавальненне.
У шосты школьны дзень вучні 2–4-х класаў прынеслі з дому пустыя пластыкавыя бутэлькі, напоўнілі іх вадой і фарбамі рознага колеру. Кожны ўмела імправізаваў, фантазіраваў і смела адлюстроўваў тое, што не заўсёды ўдавалася на паперы. Спачатку малявалі контуры, а потым замалёўвалі сам малюнак. Нас перапаўнялі эмоцыі, калі ў выніку незвычайнага малявання на белым снезе з’яўляліся вясёлыя аранжавыя, чырвоныя, сінія і зялёныя малюнкі.
Як аказалася, не толькі мы атрымалі асалоду, але і людзі, якія проста ішлі міма па сваіх справах. Яны спыняліся каб паглядзець на малюнкі, прыемна здзіўляліся і дарылі нам свае ўсмешкі. Суботні дзень на самай справе атрымаўся РОЗНАКАЛЯРОВЫ.
Крысціна РАБКО,
вучаніца 4-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.