У Дварэцкай сярэдняй школе выхаваўчая работа з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Важнае месца займае работа з бацькамі. У цеснай сувязі педагогаў, бацькоў і дзяцей вырашаюцца праблемы маральнага, патрыятычнага, фізічнага, працоўнага, экалагічнага выхавання.
Сем’і Кастусік і Ляўкевіч праводзяць свой вольны час разам, знаходзяць для дзяцей розныя цікавыя справы. Гэтай зімою цяжка прыходзіцца нашым пярнатым сябрам. Бацькі разам з дзецьмі вырашылі паклапаціцца аб іх. З урокаў па прадмеце «Чалавек і свет» дзеці ведаюць, што ў халодныя дні важна не аставіць птушак без яды. Месцам для сталавання былі абраны галінкі дрэў, якія растуць побач з хатамі. Для кармушак выбралі матэрыялы, якія звычайна ідуць у смецце: непатрэбныя трэскі, пакеты з-пад малака, пластыкавыя бутэлькі.
Колькі задавальнення было назіраць праз вокны за тым, як стайкі птушак ласуюцца прыгатаванымі для іх прысмакамі!
Людміла Мікалаеўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 1-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.