Дзень прафарыентацыі

Из нашей почты

13 лютага 2021 года ў рамках шостага школьнага дня, на базе УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж», вучні Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна, удзельнічалі ў Дні прафарыентацыі «Якасная адукацыя — шлях да поспеху!».

У пачатку сустрэчы, навучэнцаў, пазнаёмілі з асноўнай інфармацыяй пра гісторыю навучальнай установы, прафесіямі, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў, умовамі прыёму ў 2021 годзе. Будучыя абітурыенты атрымалі буклет з падрабязнай інфармацыяй аб прафесіях.

Цікавасць у вучняў выклікаў візіт на творчыя пляцоўкі па спецыяльнасцях; Галерэі і Пакоі Працоўнай Славы, навучальнага і кансультацыйнага цэнтра, эка-пакоя.
Наступная зона, якая прыцягнула ўвагу навучэнцаў — вырабы з сена і саломы. А ў чайнай зоне, рабяты, ацанілі выставу разнастайных чайных збораў, водар якіх стварае незабыўную атмасферу прысутнасці на чайнай цырымоніі. Інтэр’ер эка-пакоя прыцягнуў увагу прысутных арыгінальнай драўлянай мэбляй, пано, букетамі з лекавых раслін.

Будучых абітурыентаў завочна пазнаёмілі з працай ветраэнергетычнай устаноўкі, магутнасцю 2,8 Вт, метэастанцыі DAVIS, усталяваных на тэрыторыі навучальнай установы.

Рабяты  пабывалі ў лабараторыі па вырошчванні бульбы на бязвіруснай аснове, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і працэсам функцыянавання адзінай у такім родзе лабараторыі, створанай на базе навучальнай установы. Школьнікі даведаліся пра тэхналогію вырошчвання бульбы з прабіркі, пазнаёміліся з рознымі гатункамі бульбы.

Магчыма, для кагосьці,  знаёмства з каледжам адыграе вырашальную ролю пры выбары будучай прафесіі.

 

Паліна МАНТУШ,

вучаніца 9 класа.

Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа

Навагрудскі раён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *