Светлая память героям

Обсуди с друзьями

15 лютага ў Беларусі святкуецца Дзень памяці воінам-інтэрнацыяналістам. У сувязі з гэтым у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Не выключэннем стала і Дварэцкая сярэдняя школа, у тым ліку і вучні 2 класа. Другакласнікі, сумесна з класным кіраўніком, накіраваліся ў школьны музей. У музеіі іх сустрэў Каско С.В., які пазнаёміў вучняў з падзеямі ваенных дзеянняў у Афганістане 1979-1989 гг. Вучні даведаліся пра факты, якія прывялі нашых салдат служыць у Афганістан. Сяргей Віктаравіч пазнаёміў дзяцей з пісьмамі воінаў-афганцаў, фотаздымкамі таго часу. Другакласнікі вельмі ўважліва слухалі, асабліва ім было цікава слухаць пра сваіх землякоў, якія  ваявалі ў Афганістане. Гэта падарожжа ў мінулае вельмі ўразіла вучняў. Яны зразумелі, што людзі, якія ваявалі, прайшлі вельмі цяжкі шлях, гэтыя людзі заслужылі павагу з боку свайго народа, нашчадкаў. Таксама дзеці зрабілі вывад, што лепш жыць у мірны час, чым ваяваць.

 

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

настаўнік пачатковых класаў, Дварэцкая школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *